1. Сёння Свята Божай Міласэрнасці – Пан Езус у аб’яўленьнях, якія пераказаў праз святую Сястру Фаўстыну, пакінуў запаведзь, што ўсе, хто сёння прыме святую Камунію, адмовяць Вяночак да Божай Міласэрнасці – змогуць атрымаць шмат надзвычайных ласкаў.

2. Літургічны каляндар:

  • 25 красавіка, аўторак – СВЯТА CВ. МАРКA, ЕВАНГЕЛІСТA;
  • 28 красавіка, пятніца – успамін cв. Пятра Шанэля, святара і мучаніка альбо успамін cв. Людвіка Марыя Грыньён дэ Манфор, святара;
  • 29 красавіка, субота – СВЯТА СВ. КАЦЯРЫНЫ СІЕНСКАЙ, ПАННЫ І ДОКТАРА КАСЦЁЛА, АПЯКУНКІ ЕЎРОПЫ.

3. Сёння наша суседняя парафія ў Мінску-Лошыцы перажывае адпуст. Імшу св. у 15.00 будзе адпраўляць кс. біскуп Аляксандр Яшэўскі. Айцы міхаліты, якія працуюць у парафіі ў Лошыцы: кс. пробашч Генадзій Кухарэвіч i кс. Іван Юшко, сардэчна запрашаюць да ўдзелу ў гэтай літургіі.

4. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

5. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…