1. Літургічны каляндар:

  • 12 верасня, аўторак – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі. У Мінскaй архікатэдры – ЎРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ІМЯ МАРЫІ (тытул архікатэдры);
  • 13 верасня, серада – успамін св. Яна Златавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара;
  • 14 верасня, чацвер – СВЯТА УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА;
    у гэты дзень пасля вечаровай Імшы, г.зн. каля 19.00, сустракаемся каля крыжа які паставілі побач кальца пры ўездзе ў Гатава – там памолімся Каронкай да Божай Міласэрнасці;
  • 15 верасня, пятніца – успамін Маці Божай Балеснай;
  • 16 верасня, субота – успамін cв. cв. Карнэліуша, папы і Цыпрыяна, біскупа, мучаніка.

2. На гэтым тыдні пачынаюцца заняткі ў навучанні рэлігіі. Расклад катэхізацыі ў 2017-2018 годзе размешчаны на дошцы аб’яў і на сайце парафіі. Калі ласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць гэтыя заняткі. Прыпомню, што адзін з асноўных абавязкаў кожнага хрысціяніна гэта пазнанне і паглыбленне праўд веры, a бацькі з’яўляюцца першымі катэхэтамі для сваіх дзяцей.

3. У суботу, 16 верасня, ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне адбудзецца ХІ Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам „Фаціма – заклік да асвячэння сем’яў”. Падрабязны план спаткання знаходзіцца на дошцы пры ўваходзе да Цэнтра. Заахвочваю сем’і з нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай пілігрымцы.

4. Адпуст памяці апякуна нашай парафіі св. Арханёла Міхала прыпадае ў гэтым годзе ў пятніцу, 29 верасня, але мы гэтае свята будзем перажываць у нядзелю, 1 кастрычнікa. Падчас св. Імшы ў 15.00 Біскуп Юрый Касабуцкі удзеліць сакрамэнт бежмавання некалькі асобам з нашай парафіі i асвеціць вуглавы камень з Гроту аб’яўленняў св. Арханёла Міхала на Гары Гаргана (Італія) пад будаўніцтва новага касцёла ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы адбудзецца артыстычная праграма ў выкананні нашых парафіян і пачастунак для ўсіх. Ужо сёння сардэчна запрашаю да ўдзелу ў гэтай урачыстасці. Запрасіце таксама Вашых блізкіх, знаёмых.

5. Cёння пасля св. Імшы у 11.00, у залі Яна Паўла II – сустрэча для кандыдатаў для бежмавання.

6. Рэкамендую новую каталіцкую прэсу: „Наша вера” і кастрычніцкі нумар „Авэ Марыя”, амаль цалкам прысвечаны анельскай тэматыцы і духоўнай барацьбе.

7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

8. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за клопаты пра кветкі ў капліцы i на тырыторыі. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…