- Літургічны каляндар:
- 20 верасня, аўторак – успамін св. Андрэя Кім Таэгона, прэзбітэра, св. Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў;
- 21 верасня, серада – Свята св. Мацвея, апостала і евангеліста;
- 23 верасня, пятніца – Успамін св. Айца Піо, прэзбітэра.
- Увага! У панядзелак 19 верасня св.Імша ў нашай капліцы будзе адпраўлена ў 08.00 раніцы, вечаровай св.Імшы у гэты дзень не будзе.
- Каліласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі. Расклад катэхезаў:
НЯДЗЕЛЯ
10.00 – дзеці, другі год падрыхтоўкі да Святой Камуніі;
12.00 – дзеці сарэйшыя, пасля Святой Камуніі;
16.00 – дзеці, першы год падрыхтоўкі да Святой Камуніі;
18.00- моладзь.
АЎТОРАК
15.30 – моладзь 50+
19.15 – дзеці малодшыя;
СУБОТА
19.00 – запрашаем моладзь на праслаўленне Бога спевам.
- Ад аўторка 20 верасня распачынаецца навэнна перад Святам св. Арханёла Міхала, галоўнага апекуна мінска-магілёўскай архідыяцэзіі, кангрэгацыі св. Арханёла Міхала і нашай парафіі.
- Адпуст памяці апякуна нашай парафіі св. Арханёла Міхала будзем перажываць у нядзелю, 2 кастрычнікa. У гэты дзень у нашай капліцы будзе толькі адна св.Імша ў 15.00. Пасля Св.Імшы запланаваны пачастунак, “Салодкі стол”, для ўсіх парафіянаў і гасцей. Можна будзе разам папіць гарбаткі і паразмаўляць. Сардэчна запрашаем ўсіх вернікаў да шматлікага ўдзелу – гэта свята парафіі! Таксама запрасіце вашых сваякоў і сяброў.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі. Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама за усіх нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…