1. Літургічны каляндар:

  • аўторак, 17 кастрычніка – успамін св. Ігнацыя з Антыёхiі, біскупа і мучаніка;
  • серада, 18 кастрычніка – СВЯТА СВ. ЛУКІ ЕВАНГЕЛІСТА, у гэты дзень памолімся ў інтэнцыі ўсіх медыцынскіх працаўнікоў.

2. Аўторак 17 кастрычніка абвешчаны днём посту і малітвы за мір на Святой Зямлі.

3. Распачалося Ружанцовае Набажэнства. У нашай парафіі адпраўляем яго за паўгадзіны  перад св. Імшой вечаровай  на 17.30. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.

4. Набліжаецца лістапад – месяц памяці нашых памерлых. Пры выхадзе з капліцы можна ўзяць картачкі. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала