1. Літургічны каляндар:

  • панядзелак, 30 верасня – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла;
  • аўторак, 1 кастрычніка – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла;
  • пятніца, 4 кастрычніка – успамін св. Францішка Асізскага;
  • субота, 5 кастрычніка – успамін св. Сястры Фаўстыны Кавальскай.

2. Ад аўторку, 1 кастрычніка, распачынаецца Ружанцовае Набажэнства. У нашай парафіі будзем яго адпраўляць кожны дзень перад св.Імшой: адмовім адну частку ружанца з разважаннямі над кожнай Таямніцай.

3. Малітва на Святым Ружанцу для дзяцей і іх бацькоў – праз увесь кастрычнік,  кожную сераду ў 20.00.

4. У чацвер 3 кастрычніка ў 20:00 распачынаем спатканні біблійныя: “КажыПане, бо слухае слуга Твой“. Сардэчна запрашаю!

5. На гэтым тыдні прыпадае:”

  • першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла якую можна пакласці інтэнцыі, ў  якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства;
  • першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, падчас якой адмовім тры часткі Святога Ружанца ў інтэнцыі новых святых пакліканнях да службы божай.
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ;
  • першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 10.30 будзе ахвяравана за членаў Жывога Ружанца; змена таямніц ружанцовых.

6. Калі ласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі.

7. АРЦЫБІСКУП ЮЗАФ СТАНЕЎСКІМІТРАПАЛІТ МІНСКА-МАГІЛЁЎСКІР А С П А Р А Д Ж Э Н Н Е

Паважаныя святары, шаноўныя кансэкраваныя асобы, любыя вернікі Мінска-Магілёўскай мітраполіі! з 5 кастрычніка 2024 года да 7 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будзе праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды Юбілейнага году хрысціянства і 90-годдзя Вяночка да Божай Міласэрнасці.

Асноўным днём будзе кожная першая субота месяца на працягу ўсяго перыяду падрыхтоўкі да ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, якая адбудзецца 5 ліпеня 2025 года.

Шчыра запрашаю і заахвочваю манаскія, рэлігійныя супольнасці і рухі, любую моладзь і ўсіх вернікаў да гэтай малітоўнай акцыі.

Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

Дзякую ўсім, хто ў апошні час ахвярна дапамагаў позным чынам у падрыхтоўцы да сённяшняй урачыстасці. Дзякуй тым, хто прыняў удзел у суботніку. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці. Дзякуй усім, хто сёння пажадаў разам з намі святкаваць парафіяльны адпуст. Няхай Св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.