- Літургічны каляндар:
- 11 лістапада, панядзелак – успамін св. Марціна Турскага, біскупа;
- 12 лістапада, аўторак – свята св. Язафата, біскупа і мучаніка;
- 15 лістапада, пятніца – Успамін св. Альберта Вялікага, біскупа і доктара Касцёла; таксама 15 лістапада, міне 20 гадоў са дня рэгісрацыі нашай парафіі;
- 16 лістапада, субота – Успамін НПМ Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай);
2. Праз увесь лістапад штодзённа перад св.Імшой на 17.30, а ў нядзелю перад св.Імшой у 10.30 молімся на ружанцы за нашых памерлых і кожны тыдзень у пятніцу адпраўляем за іх св. Імшу. Далей можна складаць так званыя Выпамінкі– запіскі з імёнамі памерлых. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.
3. У кожны чацвер ў 20:00 адбываюцца спатканні біблійныя: “Кажы, Пане, бо слухае слуга Твой“. Для Старэйшых асоб спатканні біблійныя ў кожны аўторак у 15:30. Сардэчна запрашаю!
4. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
5. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
6. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтву Маці Божай і св.Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…