1. На гэтым тыдні прыпадае – першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў  якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля Святой Імшы адбудзецца спецыяльнае набажэнства.

2. 8 мая, чацвер – гадавіна аб’яўленняў Св. Міхала Арханёла на гары Гаргана ў Італіі, фігура якога знаходзіцца ў нашай парафіі.

3. Праз увесь месяц май, перад Святымі Імшамі, адпраўляем Набажэнства “маёвае” да Маці Божай. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу. Такім чынам ушаноўваем нашу Маці і выпрошваем шмат ласкаў для сябе, сваіх сем’яў і ўсяго свету.

4. 18 мая, нядзеля ў 10:30 ў нашай парафіі адбудзецца Першая Святая Камунія.

5. 25 мая, нядзеля ў 10:30 будзем маліцца за дзецей, якія год назад прынялі першую Святую Камунію, а пасля Святой Імшы на заканчэнне года катэхэтычнага адбудзецца “Сямейны пікнік”.

6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

     Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.  Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…