І. Літургічны каляндар:
- 22 ліпеня, аўторак – свята св. Марыі Магдалены;
- 23 ліпеня, серада – свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы;
- 25 ліпеня, пятніца – Свята св. Якуба Апостала.
Таксама ў гэты дзень успамін Святога Крыштафа – у гэты дзень адзначае Імяніны ксёндз Крыштаф, папярэдні Пробашч нашай парафіі – памятайце пра яго ў малітве.
Благаслаўленне транспартных сродкаў з нагоды ўспаміну Святога Крыштафа адбудзецца ў наступную нядзелю, 27 ліпеня, пасля Святых Імшаў у 12:00 і 17:00;
- 26 ліпеня, субота – успамін св. св. Яўхіма і Ганны, бацькoў Найсвяцейшай Панны Марыі.
ІІ. Іншыя аб’явы:
1. У наступную нядзелю, 27 ліпеня, прыпадае Чацвёрты Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей.
2. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будову нашага касцёла складзеныя на мінулым тыдні.
3. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
4. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне адаёмся…