1. Літургічны каляндар:

  • панядзелак, 2 студзеня – успамін св. Базыля Вялікага і св. Грыгорія Назіянзкага, біскупаў і доктараў Касцёла;
  • аўторак, 3 студзеня – успамін Найсвяцейшага Імя Езуса;
  • пятніца, 6 студзеня – УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА (Тры Каралі): aсьвячэннe крэйды, кадзіла i вады. У гэты дзень у нашай парафіі св. Імша ў 8.00 раніцы і ў 20.00 вечарам.

2. У наступную нядзелю пражываем Cвята Хросту Пана. Калі ласка, вазьміце з сабой свечкі, таму што ўрачыста адновім нашы абяцанні хросту. Разам з нядзеляй Хросту Пана ў Касцёле заканчваецца літургічны перыяд Божага Нараджэння. Распачынаецца так званы звычайны перыяд.

3. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы аўторак месяца – „Дзень моцы і ласкі”. У 18.00 Імша святая ў інтэнцыях складзеных пры фігуры св. Міхала Арханёла, малітва заступніцтва аб фізічным аздараўленні і вызваленні з розных залежнасцяў: алкагалізму, наркаманіі і іншых;
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканьнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў дa Найсв. Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – шосты месяц aгульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі як непасрэднай падрыхтоўкі і ўводзін ў юбілей фацімскіх аб’яўленняў – у 17.00 гадз. адмысловае набажэнства.

4. Ад серады, 4 студзеня, распачынаю пасля вячэрняй св. Імшы Калядныя адведзіны. Гэта адна з формаў душпастрыства: перадусім – гэта малітва і благаслаўленьне сям’і, асьвячэньне кватэр і дамоў, i таксама магчымасьць размовы з пробашчам парафіі. На стале павінна быць: белы абрус, крыж і сьвечкі, асьвечаная вада і Біблія.

5. Ксяндзы салез’яне запрашаюць усіх дзяцей і бацькоў на аплатковую сустрэчу з метрапалітам мінска-магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, якая адбудзецца ў суботу, 7 студзеня ў 11.00 у парафіі св. Яна Хрысціцеля на вул. Пляханава, 28. Паведаміць пра сваю прысутнасць трэба кс. пробашчa да 3 студзеня, бо салез’яне падрыхтоўваюць падарункі і хочуць ведаць колькасць дзяцей.

6. У апошнім тыдні, ад серады да суботы (28-31 снежня) перажывалі ў нашай парафіі незабывальныя дні – адведзіны Маці Божай Фацімскай у вобразе  фігуры. Хацеў бы ад усяго сэрца падзякаваць усім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы і перажыванню гэтай падзеі: пані Людзе Руткоўскай і Алене Захарэвіч, пану Міхалу Пажога за прыгожую дэкарацыю; мужчынам, якія неслі фігуру; дзякую за спеў і літургію; тым, хто вітаў і развітваўся з Маці Божай. Сардэчная падзяка тым, хто чуваў на малітве пры Марыі. Спадзяюся, што за гэтыя дні шмат ласк атрымала наша парафія і сем’і.

7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

8. Жадаю ўсім шчаслівага Новага Года. Няхай благаслаўленне Пана, апека Найсвяцейшай Маці Божай і св. Міхала Арханёла заўсёды суправаджаюць вас.