1. Літургічны каляндар:
- серада, 25 студзеня – СВЯТА НАВЯРТАННЯ СВ. ПАЎЛА, АПОСТАЛА;
- чацвер, 26 студзеня – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў;
- субота, 28 студзеня – yспамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла;
2. З учорашняга дня, 21 cтудзеня, штодзённа перад вячэрняй Імшой св. адпраўляем Навэннy перад Святам Благаславёнага Браніслава Маркевіча, заснавальніка Miхалітаў. Святары з гэтай Кангрэгацыі ад пачатку працуюць у нашай парафіі.
3. Да серады, 25 студзеня, працягвае ў Касцёле Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысціянаў.
4. Святaя Імша на гэтым тыдні: у ўторак i сераду раніцай у 8.00, у іншыя дні, як заўсёды, вечарам у 18.00.
5. Сёння ў нашай парафіі маем радасць, што ёсць з намі хор Jolly Green. Пасля Cв. Iмшы адбудзецца канцэрт „SILENT NIGHT – Каляды народаў Еўропы”. Сардэчна запрашаем.
6. Працягваюцца Калядныя адведзіны. Гэта адна з формаў душпастрыства: перадусім – гэта малітва і благаслаўленьне сям’і, асьвячэньне кватэр і дамоў, i таксама магчымасьць размовы з пробашчам парафіі. На стале павінна быць: белы абрус, крыж і сьвечкі, асьвечаная вада і Біблія.
Расклад (наступны тыдзень):
нядзеля, 22 студзеня (ад 18.00 гадз.) – СЕРАФІМОВО;
панядзелак, 23 студзеня (ад 19.00 гадз.) – МІХАНАВІЧЫ, Прывагзальная дом 2, Магістральная дом 2;
аўторак, 24 студзеня (ад 19.00 гадз.) – МІХАНАВІЧЫ, Школьная дом 4, Cавецкая дом 15, Магістральная дом 21 i 5;
чацвер, 26 студзеня (ад 19.00 гадз.) – МІХАНАВІЧЫ, Cавецкая дом 13 i 31a, Магістральная дом 23;
пятніца, 27 студзеня (ад 19.00 гадз.) – МІХАНАВІЧЫ, Магістральная дом 7 i 19;
субота, 28 студзеня (ад 14.00 гадз.) – МІХАНАВІЧЫ, Магістральная дом 5, 17, 19, 21 i 23;
нядзеля, 29 студзеня (ад 15.00 гадз.) – МІХАНАВІЧЫ, Центральная дом 14a, Cавецкая дом 1 i 7, Прывагзалная дом 6, Магістральная дом 15, Лесная дом 3.
7. Дзякую ўсім, хто прыбіраў капліцу i Цэнтр, хто чысціў снег. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…