1. Літургічны каляндар:
- ♣ субота, 15 кастрычніка – успамін св. Тэрэзы з Авіля, панны і доктара Касцёла.
2. Ад 1 кастрычніка распачалася Ружанцовае Набажэнства. У нашай парафіі адпраўляeм яго перад Імшой св. увечары ў 17.30, і ў нядзелю перад Імшой св. у 11.00.
3. У чацвер, 13 кастрычніка ў мінскую архікатэдру прыбудзе фігура Маці Божай з Фацімы, якую Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў у Фаціме 4 кастрычніка для перэгрынацыі па парафіях архідыяцэзіі. 16 кастрычніка пасля Імшы ў 13.00 распачнецца перэгрынацыя фігуры па парафіях архідыяцэзіі ў межах падрыхтоўкі і святкавання юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў.
4. Прыпамінаю аб катэхэзе для дзяцей і моладзі – дакладны расклад вывешаны на стэндзе пры ўваходзе ў Цэнтр.
5. Яшчэ раз шчыра дзякую ўсім, хто ахвярна дапамагаў у падрыхтоўцы да адпустoвaй урачыстасці. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.
6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
7. Прыміце сардэчныя віншаванні тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…