1. Праз хвіліну адбудзецца благаслаўленне дзяцей перад пачаткам навучальнагагода, a таксама асвячэнне школьных прыладаў. Калі ласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі ў наступных групах: (1) малыя дзеці – да І-га класа, (2) 1 год падрыхтоўкі да І св. Камуніі, (3) 2 год падрыхтоўкі да І св. Камуніі, (4) пасля І св. Камуніі дзеці з IV i V класаў, (5) дзеці з VI i VII класаў, (6) моладзь ад VIII класа і вышэй.
2. Літургічны каляндар:
- 8 верасня, пятніца – СВЯТА НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. Павoдлe традыцыі, y гэты дзень aдбываяецца благаслаўленне зерня на сяўбу.
3. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца кожны дзень як звычайна – у 18.00.
4. На гэтым тыдні прыпадае:
– першы аўторак месяца – „Дзень моцы і ласкі”. У 18.00 св. Імша ў інтэнцыях складзеных пры фігуры св. Міхала Арханёла. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітва заступніцтва аб фізічным аздараўленні і вызваленні з розных залежнасцяў (алкагалізму, наркаманіі і іншых);
– першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адарацыя Найсвя-цейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво.
5. У суботу, 16 верасня, ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне адбудзецца ХІ Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам „Фаціма – заклік да асвячэння сем’яў”. Падрабязны план спаткання знаходзіцца на дошцы пры ўваходзе да Цэнтра. Заахвочваю сем’і з нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай пілігрымцы.
6. Рэкамендую новую каталіцкую прэсу: для дзяцей – „Вадаграй”, для дарослых „Наша вера” і кастрычніцкі нумар „Авэ Марыя”, амаль цалкам прысвечаны анельскай тэматыцы і духоўнай барацьбе.
7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні. Пасля месяцу перарыву ў будаўніцтве з-за адсутнасці дазволу, у мінулы аўторак зноў распачаліся працы па ўзвядзенню сцен касцёла.
8. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за клопаты пра кветкі ў капліцы i на тырыторыі. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…