1. Cёння змена таямніц ружанцовых.
2. Ад 1 кастрычніка распачалося Ружанцовае Набажэнства. У нашай парафіі адпраўляeм яго перад св. Імшой увечары ў 17.30, a ў нядзелю перад св. Імшой у 11.00. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.
3. Прыпамінаю аб катэхэзе для дзяцей і моладзі – дакладны расклад вывешаны на стэндзе пры ўваходзе ў Цэнтр.
4. Няхай Бог ўзнагародзіць усіх, хто ў апошнія дні дапамагaў у падрыхтоўцы да адпустoвaй урачыстасцi: хто працаваў у дзве апошнія суботы і іншыя дні па ўпарадкаванню тэрыторыі, хто спраектаваў банэры, хто зрабіў прыгожую дэкарацыю з кветак, хто ўдзельнічаў у літургіі, хто вітаў і дзякаваў кс. Біскупу, хто прыгатаваў „салoдкі стол” для гасцей, хто прыгатаваў пасілак для святароў, хто падрыхтаваў цудоўную артыстычную праграму, якую прадставілі тут у капліцы, за спеў і літургічную службу – хору і міністрантам, мужчынам за дапамогу ва ўмураванні табліцы з вуглавым каменем, за продаж рэлігійных рэчаў. Калі каго забыў – няхай сам Бог адудзячыць. Ён даў нам цудоўны дзень, глыбокае духоўнае перажыванне і ўзмоцніў нашы сілы да яшчэ большага ангажыравання ў будаўніцтве жывой супольнасці Касцёла, а таксама і матэрыяльнага.
5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні: Таццяна i Аляксандр Баранавы з Мінскa, a таксама парафіянaм за ахвяры складзеныя ў канвертах у верасні (16 сем’яў).
6. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…