1. Літургічны каляндар:

  • аўторак, 17 кастрычніка – успамін св. Ігнацыя з Антыёхiі, біскупа
    і мучаніка;
  • серада, 18 кастрычніка – СВЯТА СВ. ЛУКІ ЕВАНГЕЛІСТА, апекуна аховы здароўя; молімся ў інтэнцыі лекараў, медсясцёр, працаўнікаў шпіталяў і хоспісаў – у гэтай iнтэнцыi будзе ахвяравана св. Iмша ў 18.00.

2. Ружанцовае Набажэнства у нашай парафіі адпраўляeм перад св. Імшой увечары ў 17.30, a ў нядзелю перад св. Імшой у 11.00. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы!”.

3. Прыпамінаю аб катэхэзе для дзяцей і моладзі.

4. Малітвы за пемерлых на могілках:
могілкi ў Гатава – нядзеля, 29 кастрычніка, у 15.00;
могілкi ў Міханавічах – суботa, 4 лістападa, у 11.00.
Дакладны  расклад з малiтвами на iншых могiлках вывешаны на стэндзе пры ўваходзе ў Цэнтр.

5. На стале напрыканцы капліцы знаходзіцца новы нумар часопiса для дарослых „Дыялог”. Прашу, чытайце i паглыбляйце сваю веру.

6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

7. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за спеў і службу літургічную. Дзякую Раману Нагорскаму, за тое, што ўчора цэлы дзень, нават не гледзячы на дождж, працаваў на ўстаноўцы слупоў для агароджы з боку дома нумар 38. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…